У верасні ў Віцебску плануецца адкрыццё Цэнтра сяброўскіх адносінаў да моладзі і падлеткаў, ці, прасцей кажучы, цэнтра здароўя для гэтай катэгорыі гараджан. Ён адчыніцца на базе дзіцячай паліклінікі №2 ВГТМА №3 Першамайскага раёна, што знаходзіцца на вуліцы Чкалава.
Як паведаміла загадчыца паліклінікі Галіна Пузанава, новая ўстанова з’явіцца ў межах сумеснага праекта ААН і Міністэрства аховы здароўя Беларусі “Пашырэнне доступу моладзі да паслуг інфармацыі ў вобласці рэпрадуктыўнага здароўя”. Прыём тут будуць весці гінеколаг, уролаг, псіхолаг. Апроч таго, цэнтр будзе аказваць інфармацыйную падтрымку моладзі па пытаннях кантрацэпцыі, бяспечных паводзінаў і інш. Карыстацца паслугамі цэнтра змогуць не толькі жыхары Першамайскага раёна, але ўсе віцебскія дзеці і падлеткі ад 12 да 18 гадоў. Адметна, што прафесійную кансультацыю тут змогуць атрымаць таксама і бацькі.
Падобныя цэнтры хутка пачнуць працаваць і ў іншых абласных гарадах краіны.