У Віцебску з’явіўся філіял Рэспубліканскага цэнтру трансфера тэхналогій
У Віцебску пры Інстытуце тэхнічнай акустыкі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі адчыніўся філіял Рэспубліканскага цэнтру трансфера тэхналогій (РЦТТ).
Філіял будзе садзейнічаць развіццю інавацыйнай дзейнасці і трансфера тэхналогій у сферы выкарыстання канцэнтраваных патокаў энергіі – ультрагуку, лазернага выпраменьвання, высокачастотных электрамагнітных палёў, іона-плазменных патокаў, тэмпературнага сінтэзу. РЦТТ таксама будзе дапамагаць развіццю інавацыйнага прадпрымальніцтва пры распрацоўцы новых тэхналогій і абсталявання, пашырэнню міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай галіне.
Віцебскі філіял Рэспубліканскага цэнтру трансфера тэхналогій адкрыўся пры падтрымцы Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.