Узнагарода ад Рускай праваслаўнай царквы

Штогадовую прэмію “Здабытае пакаленне” атрымаў у Маскве аддзел па справах моладзі Віцебскай праваслаўнай епархіі. Сёлета гэта адзіны ва ўсёй Беларусі ўладальнік падобнай узнагароды.

Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Руская праваслаўная царква і ўрад Масквы. Яна ўручаецца за духоўна-маральнае выхаванне і адукацыю моладзі. Дыплом, медаль і статуэтку старшыні аддзела па справах моладзі Віцебскай епархіі пратаіерэю Аляксандру Рухунку ўручыў архіепіскап Кастрамскі і Галіцкі Аляксандр, які ўзначальвае работу з моладдзю ў РПЦ.

На думку пратаіерэя Аляксандра, узнагародай у першую чаргу адзначаны фестываль праваслаўнай бардаўскай песні “Неба славян”, які праходзіў 1-5 жніўня ў Віцебску ўжо ў трэці раз. Фестываль аб’ядноўвае моладзь з Беларусі, Расіі і Украіны. У Віцебскай епархіі спадзяюцца, што, дзякуючы гэтай прэміі, пра “Неба славян” даведаецца яшчэ больш людзей, і ў наступным годзе да яго далучацца новыя ўдзельнікі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ