Браслаўшчына можа стаць беларускай Мацэстай
На Браслаўшчыне, у лесе каля возера Лазенкі побач з вёскай Відзы-Лаўчынскія (недалёка ад літоўскай мяжы), знойдзена адзіная ў Беларусі мінеральная крыніца з высокім утрыманнем серавадароду. Спецыялісты кажуць, што па сваіх лекавых якасцях яна саступае толькі расійскай Мацэсце.
Гэтай вадой можна лячыць сардэчна-сасудзістыя, гінекалагічныя, скурныя захворванні, хваробы суставаў, нырак і іншыя. Унікальную крыніцу наведаў дырэктар рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню Мікалай Мазур. Ён адзначыў, што ў гэтых мясцінах неабходна пабудаваць здраўніцу і займацца экспартам санаторна-курортных паслуг. Савет Міністраў Беларусі ў бліжэйшы час збіраецца разгледзіць гэта пытанне.
Дарэчы, у гэтым кутку Браслаўшчыны, калі гэта тэрыторыя яшчэ належыла Польшчы, некалі была гразелячэбніца. Пасля 1939 года, калі Браслаўскі раён далучылі да СССР, санаторый ліквідавалі. Зараз серавадародная крыніца, якую, атрымліваецца, адкрылі паўторна, знаходзіцца ў занядбалым стане. Калі ўлады ўсё ж такі пабудуюць тут санаторый, беларусам не патрэбна будзе ехаць лячыцца за мяжу. І, дзякуючы гэтаму, палепшыцца эканамічнае становішча Віцебшчыны.