У Шуміліна з’явіўся свой Кевін Мітнік

Супрацоўніца шумілінскага аддзялення "Беларусбанка" перавадзіла на свой рахунак грошы з рахункаў кліентаў.

Маладая дзяўчына - спецыяліст па аперацыйна-касавым працам - скарысталася сваім службовым становішчам і з 10 траўня па 2 чэрвеня перавяла з 5 рахункаў кліентаў банка 500 тысяч беларускіх рублёў на ўласны рахунак.

Як паведаміў "Народным навінам Віцебска" банкаўскі супрацоўнік, пажадаўшы застацца невядомым, шумілінскі "хакер" не ўзламывала банкаўскага праграмнага забяспячэння "Беларусбанка", а проста ўвяла несапраўдную інфармацыю са свайго працоўнага месца.

Факт злачынства высветлілі супрацоўнікі аддзела "К" (аддзел па раскрыццю злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій), якія праводзілі праверку. 12 верасня па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа па 2 частцы артыкула 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж маёмасці пры выкарыстанні кампутарнай тэхнікі).

Меткі: ,

Чытайце яшчэ