У віцебскай супольнасці “Жывога журнала” мадэратар забараніў беларускую мову
У адной з віцебскіх супольнасцяў "Жывога журнала" новым мадэратарам забаронена пісаць па-беларуску.
Гэта дзікае новаўвядзеньне тлумачыцца тым... што віцябляне не разумеюць беларускай мовы! Тым жа, хто ўсё ж не можа не пісаць па-беларуску, прыйдзецца дубляваць свае допісы рускімі перакладамі.