Маньяк застаўся непакараным
Маньяка, які дзейнічаў у Віцебскай вобласці з 1988 г., так і не злавілі. Засталіся нераскрытымі некалькі забойстваў малагадовых і непаўнагадовых дзяўчат, а таксама шэараг сэксуальных нападаў.
Злачынца забіваў і гвалціў свае ахвяры ў пад'ездах дамоў і ліфтах Віцебска. Міліцыя высветліла, што забойствы і згвалтаванні здзяйсняў адзін і той жа чалавек. Быў скалдзены яго апісальны партрэт: мужчына каля 30 гадоў, сярэдняга роста (170-175 см), крыху сутуліцца, з русымі, злёгку хвалістымі валасамі, каротка стрыгецца, мае лобныя залысіны, твар авальны, нос сярэдні прамы, падбародак прамы з ямачкай, магчыма на падбародку ёсьць шрам, вочы шэрыя.
Серыйныя напады спыніліся ў 1999 г., аднак маньяк так і не быў злоўлены.