Яшчэ адна спроба згвалтавання ў Віцебску
Па няпэўнай інфармацыя 13 верасня невядомы спрабаваў згвалціць у ліфце школьніцу.
Непаўнагадовая дзяўчынка ў 12-13 гадзін дня вярталася ў кватэру свайго дома на вул. Петруся Броўкі, калі ў ліфце на яе напаў высокі худы мужчына ў шэрым швэдры. На месца здарэння выязджалі супрацоўнікі міліцыі, у ліфце былі знятыя адбіткі пальцаў.
Падрабязнасці высвятляюцца. "Народныя навіны Віцебска" будуць удзячныя за любую інфармацыю.