У Полацку праходзіць ІІІ Міжнародны экалагічны фестываль

Учора ў Полацку адкрыўся ІІІ Міжнародны экалагічны фестываль. Распачаўся ён навукова-практычнай канферэнцыяй, на якой абмяркоўваўся стан навакольнага асяроддзя і шляхі яго аховы, а таксама метады рацыянальнага прыродакарыстання ў Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі.

В межах экалагічнага фестывалю для шматлікіх гасцей і палачан прадугледжана мноства мерапрыемстваў, якія заклікаюць ашчадна ставіцца да прыроды. Сярод іх – адкрыты чэмпіянат Беларусі сярод вальшчыкаў лесу “Лесаруб-2006”, які праходзіў 15-16 верасня.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця конкурсу ўдзельнічаў міністр лясной гаспадаркі Беларусі Пётр Сямашка. На чэмпіянат прыехалі таксама каманды з Расіі, Украіны, стран Прыбалтыкі і Польшчы. На старт выйшла больш за 50 лепшых вальшчыкаў лесу, якія прама на вачах у гледачоў змагаліся за кубак рэспублікі. У першым этапе чэмпіянату стаў Ігар Касцюк.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ