Віцябчанка ўвайшла ў фінал дзіцячага конкурса “Песня для Еўрабачання”
12-гадовая віцябчанка Алена Канарова стала фіналісткай нацыянальнага дзіцячага конкурса “Песня для Еўрабачання”. Мы жадаем ёй далейшых поспехаў!
Апроч нашай зямлячкі, у фінал трапілі яшчэ 9 канкурсантаў: мазыране Андрэй Кунец і Міхаіл Ліла, Юлія Варабей з Рэчыцы, Вераніка Кротава з Крупак, мінчанкі Наталля Ліпская і Паліна Каваль, Крысціна Макарчук з вёскі Карані Светлагорскага раёна, Ксенія Жукава з пасёлка Янтарны Гомельскага раёна і дуэт з Гародні – Аляксандра Стэльмах і Арцём Азука.
Трэба адначыць, што трое канкурсантаў – М.Ліла, Н.Ліпская і Ю.Варабей – прымалі ўдзел ў мінулагоднім конкурсе “Песня для Еўрабачання”. Міша Ліла тады ўвайшоў у тройку лідэраў, а перамагла Ксенія Сітнік.
Песня-пераможца і выканаўца, які прадставіць Беларусь на дзіцячым тэлевізійным конкурсе песні “Еўрабачанне-2006”, будуць вызначаны 29 верасня ў прамым эфіры Беларускага тэлебачання па выніках тэлефоннага галасавання і галасавання прафесійнага журы. Нагадаем, што сам дзіцячы конкурс пройдзе 2 снежня ў Бухарэсце (Румынія).
Трэба абавязкова падтрымаць таленавітую віцебскую дзяўчынку, таму галасуйма за яе!