Народные новости Витебска

Масавыя затрыманні на “яме”

Сёння каля васьмі гадзін вечара ў так званай “яме”, насупраць “сіняга дома” – у месцы, дзе традыцыйна “тусуюцца” віцебская юнакі і дзяўчаты – адбылося масавае затрыманне моладзі.

Міліцыянты спынілі 10 чалавек і завезлі іх у Кастрычніцкі РАУС. На пытанні, за што іх забіраюць, супрацоўнікі праваахоўных органаў адказалі: “Профилактика... Мало ли что вы тут замышляете...”

У пастарунку маладзёнаў пратрымалі каля гадзіны. Перапісалі дадзеныя і адпусцілі.