Дэлегацыя Віцебшчыны наведала Кітай
Прадстаўнікі свабоднай эканамічнай зоны “Віцебск”, абласнога аддзялення гандлёва-прамысловай палаты, кіраўнікі дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў нядаўна вярнуліся з Кітаю. Дэлегацыя прыняла ўдзел ў ІІ гандлёва-інвестыцыйным кірмашы краін Паўночна-Усходняй Азіі, які праходзіў у кітайскай правінцыі Цзылінь.
На кірмашы былі прадстаўлены рэкламныя стэнды прадпрыемстваў нашай вобласці. Віцебская дэлегацыя правяла перамовы з мясцовымі бізнэсмэнамі і наведала некалькі кітайскіх прадпрыемстваў. У прыватнасці, “Фуксінг Груп”, якая вырабляе дзверы для офісаў, жылых памяшканняў і загарадных дамоў. Прадукцыя гэтай кампаніі характаразуецца сучасным дызайнам, высокай якасцю і нізкім коштам. З прадпрыемствам заключылі пагадненне аб пастаўцы пробнай партыі прадукцыі для магчымага стварэння сумеснай вытворчасці на тэрыторыі СЭЗ “Віцебск”. Прадстаўнікі Віцебшчыны таксама пазнаёміліся з працай буйнейшай кітайскай кампаніі “Сінатранс”, якая займаецца грузаперавозкамі.
Узначальваў дэлегацыю намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Віктар Пятруша.