Пастаўскі завод “Беліт” увойдзе у склад СЭЗ “Віцебск”
Днямі Віцебскі аблвыканкам прыняў рашэнне аб пашырэнні межаў свабоднай эканамічнай зоны “Віцебск”. У склад СЭЗ увойдзе завод “Беліт”, які знаходзіцца ў Паставах.
Пастаўскі завод, у сваю чаргу, з’яўляецца філіялам мінскага завода “Гарызонт”. Адзін з буйнейшых у краіне вытворцаў тэлевізараў працуе на ўмовах рэзідэнта СЭЗ “Віцебск”, таму такое рашэнне прынята і ў адносінах да “Беліта”. Зараз пастаўскі завод выпускае СВЧ-печы. У перспектыве тут плануюць заняцца вытворчасцю камплектуючых для новай мадэлі тэлевізара “Гарызонт”.