Ноччу 17 верасня беспрацоўны спрабаваў забіць патрульнага міліцыянта, які не даў яму цыгарэту.
Старэйшы сяржант батальёна патрульна-паставой службы разам ваеннаслужачым унутраных войскам патрулявалі вуліцу 39-і Арміі. калі да іх падыйшоў незнаёмы мужчына і папрасіў закурыць. Калі яму адмовілі, невядомы зрабіў выгляд, што сыходзіць, але раптам падскочыў да міліцыянта і прыставіў яму да шыі нож са словамі: "Цыгарэты, або заб'ю!". Старэйшаму сяржанту удалося выбіць нож і сумесна з салдатам в/ч 5524 затрымаць злачынцу. Як пазней высветлілася затрыманы раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці па артыкулах 339 і 218 КК Рэспублікі Беларусь.