3 кастрычніка будзе ўсталяваны апошні пагранічны знак на беларуска-латвійскай мяжы. Знаходзіцца ён будзе побач з населеным Карасіна Браслаўскага раёна.
Пасля ўсталяваня гэтага знака цалкам завершыцца працэс дэмаркацыі беларуска-латвійскай мяжы. Апошні пагранічны знак на мяжы з Літвой быў пастаўлены сёлета 10 сакавіка. Увогуле беларуская мяжа з краінамі Прыбалтыкі мае даўжыню 850 кіламетраў.