Віцебскія званары званілі на храмах Брэста
У Брэсце 17-18 верасня прайшоў VI Нацыянальны фестываль «Свята званоў», дзе былі прадстаўленыя дзве рэспубліканскія школы званароў - віцебская і мінская.
У фестывалі ўдзельнічалі 12 званароў з усіх епархій Беларускай праваслаўнай царквы. Віцебскую школу прадстаўляў яе кіраўнік - дыякан Дзімітрый Гаранскі. Свой талент валодаць адразу 11-цю галасамі паказаў выкладчык віцебскай школы Максім Лемачка. Менавіта столькі званоў на званніцы Дабравешчанскага храма ў Віцебску, дзе служыць М.Лемачка.
Віцебская школа званароў існуе тры гады. За гэты час яе прадстаўнікі неаднаразова ўдзельнічалі ў розных фестывалях. Яны таксама з'яўляюцца арганізатарамі "Свята званоў", якое праходзіць падчас "Славянскага базару".