Новая кавярня з’явіцца побач з ВДУ імя Машэрава

На праспекце Перамогі побач з ВДУ імя Машэрава з’явіцца новая кавярня. Адчыніць яе плануюць наступным летам, напярэдадні “Славянскага базару”.
Будынак будзе мець два паверхі агульнай плошчай 700 квадратных метраў. На першым будзе кавярня на 30 месцаў, заля, хол, гардэроб і іншыя абслугоўваючыя памяшканні. На другім паверсе – летняя тэраса плошчай 100 квадратных метраў і адміністратыўны офіс. Заказчыкам будаўніцтва выступае ЗАТ “Фенек”.
Побач з кавярняй прадугледжана аўтамабільная стаянка на 70 месцаў. Пры гэтым літаральна ў паўсотні метраў ад будоўлі знаходзіцца адна з самых вялікіх і дарагіх аўтастаянак у Віцебску. Выходзіць, што былая зялёная зона адпачынку каля ВДУ яшчэ больш загазуецца і пераўтворыцца ў суцэльны прыстанак для машын.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ