Лукашэнка атрымаў ордэн ад Філарэта

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усёй Беларусі 26 верасня ўручыў Аляксандру Лукашенку ордэн Беларускай праваслаўнай царквы ў гонар святога Кірыла Тураўскага. Адбылося гэта падчас наведвання кіраўніком дзяржавы Храма-помніка ў гонар Усіх Святых, які будуецца ў Мінску з 1996 года.
Мітрапаліт выказаў прэзідэнту падзяку за падтрымку царквы дзяржавй і адзначыў, што “наша жыццё развіваецца гарманічна як у сацыяльна-эканамічным, так і ў духоўным плане”. А.Лукашэнка агледзіў будоўлю храма і ўдзельнічаў у цырымоніі асвячэння трох званоў, якія пасля былі ўзняты на званніцу. Затым прэзідэнт наведаў драўляную Троіцкую царкву, якая знаходзіцца побач з храмам. Як паведамляюць афіцыйныя СМІ, ачольнік дзяржавы быў задаволены тым, як ідзе будаўніцтва Храма-помніка ў гонар Усіх Святых, і загадаў прывесці ў належны стан таксама і тэрыторыю каля яго.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ