Спаборніцтвы па скачках на батуце

У Віцебску 29 верасня пачнуцца спаборніцтвы па скачках на батуце на Кубак Беларусі.
У турніры прымуць удзел звыш за 50 лепшых беларускіх батуцістаў старэйшай узроставай групы. Сярод іх майстры спорта міжнароднага класа, пераможцы і прызёры міжнародных чэмпіянатаў Мікалай Казак, Уладзімір Какорка, Таццяна Пятрэня і інш. Сваё майстэрства спартсмены прадэманструюць у індывідуальных і сінхронных скачках. Імёны ўладальнікаў Кубка Беларусі стануць вядомы 30 верасня. У гэты дзень пройдуць фінальныя гульні турніра.

Меткі:

Чытайце яшчэ