Абакраў царкоўны кіёск

28 верасня да царкоўнага шапіка, што побач з храмам Святой Ксеніі Блажэннай у Віцебску, падыйшоў зламыснік. Агледзіўся, счакаў моманту, пакуль прадавец адцягне сваю ўвагу на іншых пакупнікоў, і скраў 12  найменняў залатых вырабаў. Гэта былі ланцужкі і крыжыкі на агульную суму 1 мільён 100 тысяч рублёў.
Пакуль разгублены прадавец жахаўся з такога святатацтва і пісаў заяву ў міліцыю, злачынца хацеў збыць з рук нарабаванае. Але зрабіць гэта ён, дзякаваць Богу, не паспеў. Неўзабаве яго злавілі з усімі доказамі злачынства супрацоўнікі Першамайскага РАА “Ахова”. Крыжыкі і ланцужкі вярнулі ў царкоўны шапік. Натуральна, што рукі бязбожніка зараз “упрыгожаць” кайданкі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ