Кіраўнікі Латвіі праігнаравалі ўдзел у цырымоніі канчатковай дэмаркацыі мяжы паміж Латвіяй, Літвой і Беларуссю, якая адбылася 3 кастрычніка. Апошні пагранічны знак быў усталяваны побач з населеным пунктам Карасіна Браслаўскага раёна.Такім чынам, паміж Еўрасаюзам і нашай краінай канчаткова ўсталяваная мяжа. Еўрапейскі саюз на цырымоніі прадстаўлялі кіраўнік дэлегацыі Еўрапейскай камісіі ва Ўкраіне, Беларусі і Малдове, амбасадары шэрагу еўрапейскіх краінаў у Беларусі, старшыня Літоўскай часткі Змешанай дэмаркацыйнай камісіі, намеснікі камандуючага Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы і іншыя. З латвійскгаа боку ўдзел у цырымоніі ўзялі прадстаўнік Латвіі ў Змешанай дэмаркацыйнай камісіі Эвалд Шэкш і начальнік тэрытарыяльнага ўпраўлення памежных войскаў Даўгаўпілса. Па словах прэс-сакратара латвійскага МЗС, больш высокае прадстаўніцтва “было немагчымым па прычыне інцыдэнту ўмяшальніцтва ў прыватнае жыццё супрацоўніка амбасады Латвіі ў Беларусі Рэйма Шмітца”.