У Полацку з’явіцца ”Прыпынак Еўропа”
У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску адкрыўся міжнародны мастацкі праект пад гучнай назвай “Прыпынак Еўропа”. У сталіцы выстава прабудзе да 1 лістапада. Потым яна апынецца ў Полацку.
На выставе прэзентаваны працы шасці таленавітых майстроў графікі і фатаздымку з розных куткоў Еўропы. Кожны з іх па-свойму спрабаваў разгарнуць тэму. Напрыклад, нямецкі фатограф Марцін Росваг здымаў жытло ў розных краінах нашага кантыненту. Літовец Томас Будрыс перадаў тэму праз фатаздымкі штодзённага жыцця Палангі, нязвыклай для вока звычайнага турыста. Апошні, дарэчы быў вельмі ўражаны як самім Мінскам, так і ўзроўнем развіцця беларускага мастацтва.
Міжнародны праект “Прыпынак Еўропа” ужо ў пяты раз арганізавалі Інстытут імя Гётэ разам з амбасадай Літвы, Польскім інстытутам і Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў, пры спонсарскай падтрымцы авіякампаніі “Люфтганза”.