У Паўла Красоўскага будзе два адвакаты

Абараняць Паўла Красоўскага будуць адразу два адвакаты – сталічны Павел Сапелка і віцебскі Вячаслаў Праскаловіч. З апошнім дамовіліся бацькі затрыманага. Нагадаем, што моладзевы актывіст з Жодзіна П.Красоўскі з 5 кастрычніка знаходзіцца ў віцебскім ізалятары часовага ўтрымання – яго падазраюць у датычнасці да мінулагодніх выбухаў у Віцебску.
П.Сапелка ужо прадстаўляў інтарэсы Красоўскага, калі 5 кастрычніка яго дапытвалі ў першы раз. Заўтрашні допыт павінен прайсці ў прысутнасці адразу двух адвакатаў – Сапелкі і Праскаловіча.

Меткі:

Чытайце яшчэ