Паўла Красоўскага абвінавачваюць яшчэ ў згвалтаваннях і забойствах двух дзяўчат

Сёння, падчас трэцяга допыту П.Красоўскага, выявілася, што яго абвінавачваюць яшчэ ў двух забойствах са згвалтаваннямі, якія  адбыліся ў 1999 годзе. Па словах адваката затрыманага Паўла Сапелкі, адно з забойстваў, у якіх зараз падазраюць Красоўскага, адбылося ў Віцебску, а другое – у Барысаве сем гадоў таму. Такім чынам, да прад’яўленых раней абвінавачванняў, вылучаных супраць хлопца, дадаліся новыя. Гэта пункты 7,8,16 часткі 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса: “забойства, спалучанае са згвалтаваннем ці гвалтоўнымі дзеяннямі сексуальнага характару; з мэтай схаваць іншае злачынства ці аблегчыць яго здзяйсненне; зробленае асобай, якая раней здзейсніла забойства”). Згодна кодэкса, такія злачынствы караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў, пажыццёвым зняволеннем ці смяротным пакараннем.
Адвакат лічыць, што новыя абвінавачваніі – поўны абсурд. У 1999 годзе Паўлу было толькі 16 гадоў, ён яшчэ хадзіў у школу. Пасля допыту П.Красоўскага вазілі здаваць кроў для правядзення экспертызы, затым зноў адправілі ў ізалятар. Наступны допыт павінен адбыцца заўтра ў 10 гадзін раніцы.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ