12 / кастрычніка / 2006

    Помнік Полацкай дружыне з’явіцца на Куліковым полі ў Расіі

    12/10/06 •

    На Куліковым полі ў Тульскай вобласці Расіі адкрыюць помнік у гонар Полацкай, а таксама Пскоўскай дружынаў. Адкрыццё прызначанае на 28 кастрычніка.

    У віцебскай гімназіі №1 будуць вучыць кітайскую мову

    12/10/06 •

    З кастрычніка ў віцебскай гімназіі №1 усе жадаючыя старшакласнікі, пачынаючы з 9 класа, будуць вывучаць кітайскую размоўную мову і асновы культуры гэтай краіны. Пачынанне, канешне, добрае. Але гэта яшчэ раз гаворыць аб тым, што ў нас гатовы вучыць любую мову, нават самую экзатычную, толькі не сваю родную.

    Да галадоўкі ў абарону царквы “Новае жыццё” далучыліся вернікі Віцебска і Воршы

    12/10/06 •

    11 кастрычніка да бестэрміновай галадоўкі ў абарону мінскай царквы “Новае жыццё” Аб’яднання суполак хрысціянаў поўнага Евангелля ў Беларусі далучыліся вернікі з Віцебска і Воршы.

    Мини-рынки переселят на окраины

    12/10/06 •

    В Витебске решили окончательно избавиться от мини-рынков. Сейчас в городе их насчитывается восемь – на улицах Смоленской, Лазо, Гагарина, Чкалова, Горького, Ленинградской, на проспектах Черняховского и Фрунзе. Первым шагом к искоренению подобных торговых точек будет вытеснение их с центральных улиц на окраины.

    У Глыбокім выяўлена масавае пахаванне нямецкіх вайскоўцаў

    12/10/06 •

    Каля сцен касцёлу Святой Тройцы ў Глыбокім распачаліся раскопкі на месцы масавага пахавання нямецкіх вайскоўцаў падчас Другой сусветнай вайны, паведамляе “Радыё Свабода”.

    У Воршы пабудуюць новы аўтавакзал

    12/10/06 •

    У Воршы ўрачыста заклалі першы камень у фундамент новага аўтавакзала. Яго будоўля вядзецца побач з чыгуначным вакзалам. Былы ж будынак знаходзіўся далёка чыгункі і за 33 гады эксплуатацыі састарэў.

    У Віцебску праходзіць міжнародны інвестыцыйны форум

    12/10/06 •

    12-13 кастрычніка ў Віцебску праходзіць IV міжнародны форум “Інвестыцыі для развіцця бізнэса і рэгіёнаў”. У яго межах у КДЦ “Віцебск” разгарнулася выстава інвестыцыйных праектаў і прапаноў з удзелам прадпрыемстваў нашай вобласці, Масквы, Смаленска, Пскова, а таксама прадстаўнікоў Літвы, Латвіі, Польшчы, Славакіі, Германіі і Балгарыі.

    На Віцебшчыне пройдуць акцыі супраць сексуальнага і працоўнага рабства людзей

    12/10/06 •

    Віцебская абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» ініцыявала стварэнне інфармацыйных мабільных брыгад валанцёраў, якія будуць ездзіць па райцэнтрах вобласці і праводзіць акцыі супраць сексуальнага і працоўнага рабства людзей. Першая такая акцыя пройдзе сёння ў Доме культуры ў Гарадку.

    Павіншуйце сваю маці!

    12/10/06 •

    14 кастрычніка адзначаецца Дзень маці. Абдыміце сваю матулю і скажыце ёй колькі цёплых словаў. Улады ж Віцебска запланавалі з нагоды гэтага свята мноства мерапрыемстваў – ад уганаравання прэміямі да ўручэння кветак і вальсаў.