У Воршы ўрачыста заклалі першы камень у фундамент новага аўтавакзала. Яго будоўля вядзецца побач з чыгуначным вакзалам. Былы ж будынак знаходзіўся далёка чыгункі і за 33 гады эксплуатацыі састарэў.Будучы аўтавакзал будзе мець два паверхі. І, як сказаў дырэктар “Віцебскаблаўтатранса” Аляксандр Семянец, аналагаў гэтаму праекту няма ў Беларусі. Унутранае і знешняе аздабленне будынку будзе з сучасных дарагіх матэрыялаў, і будоўля абыйдзецца, па папярэдніх разліках, у 5,2 мільярды рублёў. Фінансаваць яе будзе ў асноўным абласны бюджэт. І калі нічога не перашкодзіць будаўнікам, то новы аўтавакзал ў Воршы з’явіцца праз паўтары гады.