У ветакадэміі прайшло свята прысвячэння ў студэнты

Сёння ў КДЦ “Віцебск” прайшла ўрачыстая цырымонія прысвячэння ў студэнты Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветырынарнай медыцыны.
Сёлета першакурснікамі гэтай ВНУ сталі 573 чалавекі. Сярод іх 9 студэнтаў з краін СНД і 4 – з Лівана. Першакурснікаў павіншавалі рэктар ВДАВМ Антон Ятусевіч і іншыя вядучыя выкладчыкі і спецыялісты акадэміі. Па традыцыі маладыя людзі спелі старадаўні студэнцкі гімн «Gaudeamus» і зачыталі клятву першакурсніка. Затым пачалася дыскатэка і святочнае шоу.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ