На “Віцебскі лістапад” прыедзе больш за 100 бардаў

Гарадское свята аўтарскай песні “Віцебскі лістапад”, якое пройдзе 20-21 кастрычніка, збярэ больш за 100 удзельнікаў з Беларусі і Расіі. Сёлета яно адбудзецца ўжо ў 20-ты раз.Па словах старшыні аргкамітэта свята Святланы Пышненка, на працягу двух дзён для пачынаючых выканаўцаў і прафесіяналаў будуць працаваць творчыя майстэрні, дзе яны змогуць абмеркаваць праблемы жанра аўтарскай песні і атрымаць кансультацыі ў сваіх калег.  Галоўнай падзеяй свята стане юбілейны вечар Віцебскага клуба аўтарскай песні “20 лет спустя" і вялікі святочны канцэрт, які адбудзецца 21 кастрычніка.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць аддзел культуры і сектар па абаронна-мабілізацыйнай працы і справах моладзі Віцебскага гарвыканкама, КДЦ “Віцебск”.

Меткі:

Чытайце яшчэ