Персанальная выстава фотамастака з Наваполцка Юліі Сафонавай адчынілася днямі у выставачнай зале бібліятэкі Полацкага дзяржаўнага універсітэту. Назва выставы – “Верас на далоні”.
У сваіх работах Сафонава выступае менавіта як фотамастак, імкнецца паказаць, што фатаграфія з’яўляецца менавіта аднім з відаў выяўленчага мастацтва. Яна здымае, на першы погляд, звычайныя рэчы ды сюжэты. Але здымае з любоў’ю ды тонкім гумарам. Таму паўсядзенная рэчаіснасць на здымках Сафонавай паўстае чымсці значным, незвычайным, а часам – велічным.