У шэрагу найбольшых вінавайцаў бюджэту па Віцебскай вобласці два бровары: ААТ “Аршанскі піваваранны завод” і ААТ “Віцебскае піва”.
Агулам, за перыяд студзень — верасень у кансалідаваны бюджэт вобласці мабілізавана 2452,3 млрд. рублёў. Значную частку бюджэту (62 %) фармуюць 17 найбуйнейшых прадпрыемстваў Віцебшчыны. Першае сярод іх — ААТ “Нафтан”, унёсак якога складае 42.9 % бюджэту .
Аднак расце і запазычанасць прадпрыемстваў бюджэту. Так, прэсс-служба МПЗ паведамляе, што на 1 кастрычніка 2006 г. падаткаплацельшчыкі Віцебскай вобласці вінныя 95.1 млрд. рублёў, сярод іх: ААТ “Аршанскі піваваранны завод” — 7.3 млрд. рублёў, ААТ “Завод швейных машын” — 4.4 млрд. рублёў, ААТ “Віцебскае піва” — 3.7 млрд. рублёў.