Народные новости Витебска

У Чашніцкі раён прыедзе “Радзівілаў тэатр”

Чарговая акцыя рэспубліканскага фестывалю “Майстры мастацтваў – працаўнікам сяла” пройдзе заўтра, 21 кастрычніка, у Чашніцкім раёне.

Свята распачнецца з вялікага канцэрта ў мясцовым Палацы культуры. Перад жыхарамі раёна выступяць ансамбль салістаў Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Жыновіча, тэатр пародый, гумару і песні «Радзівілаў тэатр», вакальная група «Славяне» і салістка беларускай эстрады Наталля Навумовіч. Вяскоўцаў павіншуе старшыня Чашніцкага райвыканкама Анфім Міхалевіч. Пасля артысты, падзяліўшыся на дзве групы, выступяць у аграгарадках Іванск і Лукомль (апошні, дарэчы, яшчэ не дабудавалі).

Сёлетні фестываль “Майстры мастацтваў – працаўнікам сяла” адрозніваецца ад папярядніх тым, што праходзіць не ў адным, а ў двух раёнах кожнай вобласці Беларусі. Першы раз у гэтым годзе ён прайшоў 25 сакавіка ў Хойніцкім раёне на Гомельшчыне. Затым артысты наведалі жыхароў Лепельскага, Пінскага, Ганцавічскага, Іўеўскага, Брагінскага, Любанскага раёнаў. 28 кастрычніка артыстаў будуць чакаць на Шклоўшчыне. Мерапрыемствы фестывалю завершацца напрыканцы лістапада.