Народные новости Витебска

У Віцебску віселі плакаты ў падтрымку Казуліна

На чыгуначным мосце над шашой, якая вядзе да калоніі “Віцьба-3”, дзе адбываюць пакаранне Аляксандр Казулін і Сяргей Скрабец, сёння з’явіўся пяціметровы плакат-расцяжка са словамі: “Свабоду Аляксандру Казуліну і Сяргею Скрабцу”, паведамляе “Радыё Свабода”.
Насупраць калоніі, на сцяне аўтобуснага прыпынку, быў вывешаны плакат з партрэтам Казуліна і словамі “З 20-га кастрычніка – палітычная галадоўка” і просьбай падтрымаць вязня лістамі з волі.
Плакаты правіселі нядоўга: праз вельмі непрацяглы час іх знялі невядомыя асобы.