Чырвоная скрыня як глас народа

Насупраць Аршанскага гарвыканкама сёлета напачатку года была ўсталявана чырвоная паштовая скрыня. Мясцовыя ўлады прапанавалі аршанцам кідаць у яе лісты з прапановамі: што і як зрабіць адносна добраўпарадкавання горада? Амаль за год адгукнуліся толькі 60 чалавек, паведамляе абласная газета “Народнае слова”.

У асноўным лісты адрасаваліся камунальшчыкам і датычыліся асабістых праблем грамадзян: у кагосьці дах цячэ ці патрабуе рамонту сантэхніка, хтосьці прасіў засыпаць ямы на дарозе, асвятліць вуліцу і г.д.

Канккрэтных жа прапаноў, якія тычацца рашэння агульнагарадскіх праблемаў, у скрыню трапіла значна менш. Сярод іх просьба аршанцаў пачаць будаўніцтва параваслаўнага храма на чыгуначным вакзале, якое мітрапаліт Філарэт дабраславіў больш за 10 гадоў таму. Яшчэ гараджане прапанавалі ўладам добраўпарадкаваць пустыр на вуліцы Леніна, звярнуць большую ўвагу на рэкламу і афармленне вітрын мясцовых крамаў, офісаў, устаноў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ