Заключны этап чэмпіянату Беларусі па ралі

Чацвёрты, заключны этап чэмпіянату Беларусі па ралі праходзіць  21-22 кастрычніка ва Ушацкім раёне. У ім прымае ўдзел каля 20 экіпажаў з Беларусі і Расіі, якія выступаюць у трох заліковых групах.
Фінальная гонка “Ушачы-2006” праводзіцца ў два этапы. Агульная працягласць дыстанцыі складае каля 500 кіламетраў, у тым ліку амаль 90 кіламетраў у ёй займаюць гравійныя спецучасткі. Усяго спартсменам прапануюць 16 хуткасных участкаў, прычым каля паловы з іх новыя, якія раней не выкарыстоўваліся.
Першы этап чэмпіянату адбыўся у снежні мінулага года таксама ва Ушачах, другі – праз два месяцы ў ваколіцах Заслаўля, а трэці – летам у Валожыне.
Пасля трох этапаў у абсалютным заліку чэмпіяната лідзіруе экіпаж у складзе Андрэя Галабародзькі і Уладзіміра Булойчыка. Не на шмат ад іх адсталі браты Вячаслаў і Алег Вабішчэвічы. Шанец на поспех захоўваюць і іншыя экіпажы, якія займалі  прызавыя месцы.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ