Сустрэча з Нілам Гілевічам у Віцебску
Сёння ў залі беларускай літаратуры Віцебскай абласной бібліятэкі імя Леніна адбылася сустрэча чытачоў з рэдакцыйнай калегіяй і аўтарамі літаратурнага часопіса “Дзеяслоў”. Гасцямі на ёй былі народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч, паэт і празаік Леанід Дранько-Майсюк, бард Эдуард Акулін.
Заля беларускай літературы падчас сустрэчы з пісьменнікамі была поўная. Вольных месцаў зусім не засталося, і многім давялося стаяць. Асабліва цёпла віцябчане прывіталі Ніла Гілевіча. У апошні раз народны паэт прыязджаў у Віцебск напрыканцы кастрычніка летась, каб прэзентаваць сваю новую на той час кнігу прозы, прысвечаную памяці сваёй жонкі Ніны Іванаўны. Аматары літаратуры, якія прыйшлі ў той раз на сустрэчу з ім у абласную бібліятэку, больш за гадзіну чакалі класіка, але не разыходзіліся, цярпліва сядзелі. Ніла Гілевича тады затрымалі на папярэдняй сустрэчы ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце. Каля сотні студэнтаў літаральна ўзялі яго ў палон, акружыўшы з усіх бакоў, каб узяць аўтограф у любімага паэта.
Сёння паэт не менш натхнёна чытаў свае вершы, у залі было ціха-ціха, як ў царкве падчас малітвы…