Нелегальные сасіскі і курыныя кумпякі
Супрацоўнікі правахоўных органаў затрымалі ў Лёзненскім раёне нелегальны груз мясной прадукцыі коштам 17,5 мільёнаў рублёў.
Беспрацоўны віцябчанін перавозіў з Расіі 3 тоны сардэлек і 375 кілаграмаў курыных кумпякоў без адпаведных документаў. Збываць гэта дабро ён збірараўся ў Беларусі.
На кіроўцу складзены адміністратыўны пратакол. Незаконны груз канфіскавалі, і яго далейшы лёс вызначыць гаспадарчы суд, паведамляе БелТА.