На чыгуначным вакзале ў Віцебску прадавалі бутэрброды другой свежасці

На Віцебскім чыгуначным вакзале выявілі вялікую колькасць парушэнняў падчас праверкі пунктаў грамадскага харчавання. Яго супрацоўнікі зараблялі літаральна на ўсім. Напрыклад, на незаконным завышэнні гандлёвай нацэнкі на напоі.

”Кожны пакецік гарбаты альбо кавы прадаваўся ў буфеце на 100-200 рублёў даражэй, чым трэба было паводле дакументаў. І нават на аднаразовых лыжачках прадаўцы наварывалі 40 рублёў за кожную. А на маленькіх пяціграмовых пакуначках з цукрам з лагатыпам чыгуначнага вакзала мясцовая рэстарацыя і буфеты зарабілі з пачатку года амаль паўмільёны “левых” рублёў.

Як вызначыла праверка, не надта сачылі тут і за свежасцю прадуктаў. Тэрмін рэалізацыі шмат якіх з іх быў даўно скончаны, але з іх рыхтавалі бутэрброды і іншыя стравы, якія прапаноўвалі наведвальнікам вакзальных буфетаў. Па выніках праверкі адна з адказных асобаў ўжо пазбаўлена працы, чатыры супрацоўнікі прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці. Зараз разглядаецца пытанне прымянення да прадпрыемства эканамічных санцкыяў”, паведамляе “Еўрапейскае радыё для Беларусі”.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ