Выстава твораў Марка Шагала з вялікім поспехам прайшла ў Германіі

У горадзе Бадэн-Бадэн завершылася буйнейшая ў гісторыі ФРГ выстава твораў знакамітага на ўвесь свет мастака з Віцебска Марка Шагала. Вернісаж пад назвай “Шагал. У новым святле”, які праходзіў з пачатку ліпеня ў музеі Фрыдэра Бурды, наведала 190 тысяч чалавек. 
У экспазіцыю ўваходзіла каля 100 асноўных работ мастака, якія прадставілі ўсе перыяды яго творчасці. Некаторыя з іх выстаўляліся ў ФРГ упершыню. Унучка Марка Шагала Мерет Майер назвала выставу “каласальным поспехам”. Па яе словах, яна будзе ўзорам для ўсіх наступных выстаў прац Шагала, бо “сфарміравала новы погляд на яго творчасць”. Пра гэта паведамляе РІА “ОРЕАНДА” са спасылкай на ИТАР-ТАСС.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ