Фотавыстава амерыканскай мастачкі ў Віцебску

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі экспануюцца фатаздымкі амерыканскай мастачкі Крысціны Брэндэл. На выставе паказаныя здымкі, зробленыя ў Чарнобыльскай зоне.Гэта дакументальныя фота, на якіх няма людзей, а толькі прадметы і рэчы, якія сведчаць пра вялікую трагедыю.

Выстава называецца "З любові". Аўтарка кажа, што ўсе яе работы зробленыя з любоўю да Беларусі, і што яна стараецца паказаць незвычайнае ў звычайным. Упершыню Крысціна Брэндэл прыехала ў нашу краіну ў 1992 годзе разам з амерыканскай гуманітарнай арганізацыяй, з таго часу перыядычна бывае ў Беларусі. Пасля Віцебска творы К.Брэндэл пабачаць у Кіеве, дзе яны будуць выстаўляцца ў Музеі Чарнобылю, піша абласная газета "Народнае слова".

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ