Мужчына, які абрабаваў банк у Віцебску, быў у парыку бардовага колеру
Мясцовыя газеты сёння змясцілі фотаробат і прыкметы злачынцы, які абрабаваў вечарам 26 кастрычніка банк на вуліцы Берасценя ў Віцебску. Выглядаў ён досыць дзіўна.
Грабежніку на выгляд 25-27 гадоў. Быў апрануты ў чорную куртку на "маланцы". На галаве ў мужчыны быў парык цёмна-бардовага колеру - з даўжынёй валасоў ніжэй пляча. Яшчэ ён надзеў акуляры ў пазалочанай аправе з празрыстымі шкельцамі. Рабаўнік высокага росту - 180-190 см, сярэдняга целаскладу. Злачынцу шукае Кастрычніцкі РАУС Віцебска.
Нагадаем, што ў мінулы чацвер невядомы чалавек, пагражаючы прадметам, падобным на пісталет, завалодаў у банку грашамі ў памеры 4762 даляры ЗША, 30 еўра, 21970 расійскіх рублёў, 3 мільёны 174 тысячы беларускіх рублёў.