П.Красоўскага зноў выклікалі на допыт у Віцебск
Адвакат жодзінскага актывіста Паўла Красоўскага Павел Сапелка паведаміў праваабарончаму цэнтру, што хлопца выклікалі на новы допыт у Віцебск, які прызначаны на 9 лістапада. Пры гэтым следчая група не ўдакладніла, па якой справе і па якой прычыне ён выклікаецца.
Нагадаем, што з 5 кастрычніка П.Красоўскі знаходзіўся ў віцебскім ізалятары часовага ўтрымання па абвінавачванні ў выбухах, якія здарыліся ў абласным цэнтры 14 і 22 верасня летась. Падчас аднаго з допытаў яму вылучылі новае абвінавачванне – у двух згвалтаваннях і забойствах дзяўчат у Віцебску і Барысаве ў 1999 годзе. Праз 10 сутак, 15 кастрычніка, актывіста адпусцілі, узяўшы падпіску з’яўляцца на допыт па выкліку па выкліку следчага органа.
Чытайце яшчэ
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз: