Вада выцякае на паверхню зямлі з пагорка, на якім месціцца рэстаран, і збягае на праезджую частку. Па ўсяму бачна, што вадасцёкі на вуліцах горада так і не былі прыведзеныя да ладу, нягледзячы на летняе затапленне вуліцы ім. Газеты “Праўда”. Таму зараз насупраць рэстарана “Надзея” утварылася вялікая лужына, якая перакрывае палову праезджай часткі, і кіроўцы машынаў, якія едуць у бок вуліцы Герцэна вымушаныя выязджаць на трамвайныя рэйкі.
Пры мінусавай тэмпературы кандэнсат ад пара хутка замярзае, і падыходы да рэстарана “Надзея” і спартыўнай школы “Камсамолец” ператвараюцца ў ледзяную горку. Пешаходы, будзце асцярожныя!