Віцебскія каталікі зробяць пілігрымку ў Вільню
Віцебскія вернікі-каталікі 16 лістапада прымуць удзел у традыцыйнай пілігрымцы ў Вільню да Маці Божай Вастрабрамскай.
Маці Божая Вастрабрамская – цудадзейная святыня і апякунка нашага краю. Менавіта ў гэты дзень хрысціяне з розных куткоў Беларусі, Літвы, Польшчы і іншых краін імкнуцца да Вострай брамы, каб ухваліць сваімі малітвамі Найсвяцейшую Панну. Віцебскія вернікі розных узростаў прымуць удзел ва ўрачыстай імшы, а на наступны дзень зробяць экскурсію па Вільні і яе наваколлі, паведамляе абласная газета “Народнае слова”.