Гэтыя маладыя хлопцы паказалі сябе сапраўднымі мужчынамі, калі затрымалі рабаўніка, які спрабаваў зняць залатыя ўпрыгожанні з кіроўца аднаго з аўто на стаянцы каля крамы. Яны кінуліся на дапамогу адразу, як пачулі крыкі на вуліцы, і змаглі не толькі спыніць гвалт, але і схапіць рабаўніка.
За свой мужчынскі ўчынак два Аляксандры атрымалі ганаровыя граматы, наручныя гадзіннікі з сімволікай “Спецназ” ад міліцыі і каштоўныя падарункі ад адміністрацыі “Веста”.