У Віцебску прама падчас руху загарэлася іншамарка

Месца здарэння. Фота Ільі ГонарэваСёння каля 15.30. у Віцебску прама падчас руху самаўзгарэўся легкавы аўтамабіль "Seat" чырвонага колеру, які накіроўваўся па вуліцы Леніна ў бок цэнтра горада. У машыне знаходзіліся тры чалавекі - сямейная пара гадоў 40 і іхняя дачка-падлетак. Пацярпелых і ахвяр няма.

Пажар у машыне пачаўся, калі яна набліжалася да прыпынку грамадскага траспарту "Плошча Леніна", дзе ў гэты час было шмат людзей. Спачатку машына нечакана ўзялася агнём, а затым з яе паваліў дым. Здарылася гэта падчас руху. Кіроўца спыніў машыну метрах у 20-ці ад натоўпу на прыпынку. Да таго моманту, пакуль гаспадар транпартнага сродку, яго жонка і дачка выскачылі з салона, машына гарэла досыць моцна.

Пакуль прыехалі пажарнікі і міліцыя, людзі спрабавалі тушыць агонь сняжкамі. Але гэта лепей удалося пажарнікам, якія аператыўна з'явіліся на месца здарэння. Машына, якая раней мела чырвоны колер, спераду пераўтварылася ў чорную. У яе досыць моцна пашкоджаны капот. Прычыны самаўзгарання іншамаркі высвятляюцца.

Меткі:

Чытайце яшчэ