Зноў затаплівае вуліцу акадэміка Паўлава

Трубы прарвала на тым жа месцы, што і 3 лістапада. Зноў насупраць рэстарана “Надзея” утварылася вялізная лужына.

Падобна мінулы раз труба была блага адрапараваная, або дзірка з’явілася недзе зусім побач, што сведчыць аб вельмі моцнай зношанасці трубаправода.

Ці ўдасца на гэты раз забяспечыць доўгую працу гэтага ўчастка застаецца толькі гадаць. Калі маразы стануць мацнейшыя, то такая лужына на праезджай частцы можа ператварыцца ў сапраўдны каток. Не думаю, каб гэта спадабалася кіроўцам...

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ