Забойца сына Зільбермана атрымаў пажыццёвы тэрмін
У Крыму асуджаны да пажыццёвага зняволення наёмны кілер, які ў 2003 г. забіў у Віцебску Вадзіма Стральцова.
Нагадаем, што Вадзіма Стральцова застрэлілі на аўтастаянцы, каля выканкама Кастрычніцкага раёна Віцебска. Яшчэ раней, у 2002 годзе у двары свайго дома быў загінуў ад кулі аўтамата “Інгрэм” яго бацька — вядомы віцебскі бізнесовец Алег Зільберман.
Пасля смерці бацькі кіраўніцтва бізнесам узяў у свае рукі Вадзім Стральцоў, якому ўдалося нават пашырыць бізнес. Але плёну сваёй працы ён не ўбачыў