20 / лістапада / 2006

    Гэтым разам Міронаў сцяг узняўся над драмтэатрам

    20/11/06 •

    Сёння ў 21.30. над будынкам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг. 23 лістапада коласаўцы адзначаць 80-годдзе з дня заснавання тэатра. І, па словах віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайды, да сцяга быў надпіс: “Віншую коласаўцаў з юбілеем! У гэты цяжкі для беларушчыны час захоўвайце нашу Мову-маці! Няхай жыве цудоўнае беларускае слова! […]