Сёння ў Віцебску распачаўся традыцыйны месячнік беларускага кіно. У кінатэатры «Брыганціна» – двайная прэм'ера. Гледачам прадстаўлена стужка «Нябачаны край». Гэта – прэм'ерны паказ фільма і дэбют як рэжысёра ігравога кіно вядомага дакументаліста Віктара Аслюка. Месячнік беларускага кіно прадоўжыцца да 17 снежня. За гэты час віцебскія гледачы убачаць каля дзесятка цікавых беларускіх кінастужак. Сярод іх – фільмы «Анастасія Слуцкая» і «Маленькія уцекачы». Месячнік беларускага кіно праводзіцца у Віцебску ужо пяты год.