Зніжкі для імяніннікаў прыдумалі ў Лепелі
У Лепельскім універмазе кожнага імянінніка чакае прыемны сюрпрыз. Наведвальніку ў дзень яго нараджэння прадстаўляецца 5% зніжка на ўсе віды ювелірных вырабаў са срэбра і золата.
Каб атрымаць такі падарунак, імяніннік павінен паказаць прадаўцу свой пашпарт і абраць нейкае ўпрыгожванне. Зніжка дзейнічае не толькі для месцічаў, але і для жыхароў іншых рэгіёнаў Беларусі. Паслугу ўвялі з 1 лістапада, і пакуль яшчэ ніхто не скарыстаўся ёю. Тым не менш у будучым адміністрацыя ўнівермага плануе зрабіць падобныя зніжкі і на іншыя тавары, паведамляе газета "Віцебскі кур'ер".